Да мяне заляцеў матылёк
Ад цябе мне прынес прывітанне,
Бо сказаў што ляцеў ён здалёк
І, паслала яго што каханне.
Каб ён вестачку ранкам прынёс
З роднай вёскі мне, з роднага краю
І сказаў, што не трэба ліць слёз
Бо каханне й разлуку змагае.
Будзем разам, каб цэлую ноч
У пяшчотах кахання забыцца.
Ты з дарогі да мэты не збоч
Сэрцы разам тады будуц' біцца!
Каб навекі застацца ўдваіх
І не ведаць каб развітання,
Трэба верыць, што ў дзеях усіх
Быць асноваю мусіць каханне!