Няхай баліць! Я чую што жывы.
Я ведаю, што зноў тварыць сумею
І бачыць твае вочы візаві
І цалаваць грудзей тваіх лілею!
Няхай баліць. І чым вастрей той боль,
Чым безнадзейней нашая сустреча
Прашу цябе кахаць цябе дазволь
Бо я жывы і ўсё яшчэ не вечар!
Няхай баліць! Надзеі промень мне
Мілей за усё і нават пры тым болі
Ён - памяць аб радзімай старане
Аб роднай Тучы і аб родным полі!
Дык не шкадуй! Як можаш так кахай
І я каханнем тым тваім сагреты
Буду тварыць няўмелыя няхай
Ды самыя сардэчныя санеты!