А ты ўсё маўчыш,
Як цябе і няма…
Надакучыла гэта чаканьне.
Ты мне кажаш увесь час:
“Я кахаю…”
Але,што мне сказаць у адказ?
Я ня веру ўжо ў твае словы даўно,
Хоць гучаць яны вельмі праўдзіва.
Ды сказаць можа кожны,
А вось даказаць….
Даказаць,толькі той,хто кахае.
Магчыма, калісьці нешта было,
Можа, нават якіясь пачуцьці.
Але час не шкадуе,
Але час не чакае.
І спадзеву на вечна
Не можа і быць.
А ты, мабыць,думаў,што я не растану,
Не зьнікну як час,
Не сыду як зіма…
А шкада….
І сказаць “Я кахаю таксама”
Не магу,ты прабач.
Мой адказ будзе простае слова
Адно,невялічкае слова,
Якое звычайна цяжка сказаць…
Не крыўдуй на мяне,
Я чакала,што ты нешта зробіш,
Што паспрабуеш нешта зьмяніць.
Але хопіць пустога спадзеву.
Ты ж запомніш мяне назаўжды.
І,магчыма,не раз пашкадуеш…
Калі я прыйду ў твае сны.
Не кажу я “Кахаю”,
А кажу я “Бывай”…
Нашай казкі больш не існуе…