Ты згубіла нешта вечнае
Ты верыш у астранамічную моц сумяшчальнасці лёсаў,
Марыш штоночы ў супадзенні лічбаў на паперцы з надпісам “лато”
Абпальваеш вусны,пасля сэрца якой-небудзь не састылаю запалкай,
Што пакінуў хтосьці ў пустой кватэры,дзе ты заўжды была адна.
Ты у думках змагаешся за праўду,свабоду і веру
На мітынгах,я кія ледзь-ледзь дазваляюць.
Зноў жа : змагаешся зусім не змагаючыся за нешта сапраўднае.
Прынцыпова падтрымліваеш беспрынцыповасць,
Абмяркоўваеш гэта з незнаёмцамі пад гукі метро.
Жывеш,нібы заўтра ёсць сёння,а ўчора будзе заўтра.
Дзікунка,якую пакінулі памірацьу горадзе,
Дзе скрыжаванні сустракаюцца часцей за ўсмешкі,
Ты на зайздрасць усім засталася маладой,ганарлівай і ўпартай,
Абнадзеенай кнігамі,дзе апісанае тое бязглуздае каханне,
Якое шукаюць дурні ці ўсё ж рамантыкі.
Ты адмовілася ад ідэі,дзеля якой руйнавала і адбудоўвала,
І ў выніку нешта згубіла
Важнае…
Велічнае…
Вечнае…