Чаканне

Яшчэ не ацэнена

Малюю паветра
Ружовымі фарбамі,-
Чакаю Яго
Запаветнымі марамі.

-Не прыйдзе, забудзе!-
Крычыць сэрца ў роспачы.
-Мне шчасця не будзе.-
Трымціць душа ў поўначы.

У думках лятаю
З багровейшым досвіткам,
Шукаю Яго
Найуважлівым позіркам.

І ў снах, і ў рэаліі
Клічу целам любага,
Бы знічка, упэўнена,
Згубіла я мілага.

Забуду пакуты я,
Мне неба падкажа:
Знайду зноў Яго
І мы многае скажам.