Ты бяжыш ад мяне
І ніколі не вернешся,
Моцны дождж усё ідзе
І нікуды не дзенешся.
Сто дарог ты прайдзеш,
Пазабудзеш, апомнішся.
А я клікну: “Ты дзе ж?”
І ты хутка зноў вернешся.
Буду моцна кахаць
Усёй душой маёй дзевіцкай
І ніколі не дбаць
Пра жыццё сваё ў Рэчыцкай.
Мы збяром усіх сяброў
На вяселле шматзвонкае
Насупроць тых вятроў,
Дзе рабіна ёсць тонкая.