Чаканы міг спакою...

Ваша адзнака: Нет (8 галасы)

Чаканы міг спакою.
I — паварот ключа.
Світае у пакоі
Ад смуглага пляча.

Трывожнага дыхання
Трывожны сухавей,
Трывожныя ў тумане
Пагляды ласкавей...

Прачнулася світанне –
Пакінулі пакой
Пачэснымі сватамі
I цішыня й спакой.

Прыцішаныя крокі.
I — паварот ключа.
Нырае ў сон таропка
Маладзічок пляча...