Таемна мару я тваіх салодкіх вуснаў датыкнуцца,
Якія руж пялёсткаў дзіўней і ярчэй.
Далонню твару любага і мілага крануцца,
Які шаўкоў персідскіх гладчэй і бялей.
Тваім дзівосным станам я замілаваны,
Зачараваны дыяментамі вачэй,
У глыбіню блакіту іх запалаваны,
Нябесных зор начных яны ярчэй.
Чароўна мая пані, любая кахана,
Ты як анёл, які сышоў з нябёс.
Ты і сама мне небам даравана,
Відаць, як дар, цябе мне Бог прынёс.
Тваю душу, тваю ласкавую пяшчоту,
Твой дзіўны позірк, подых твой,
Я не змяню ні на ніякую красоту.
Як можна? Ты — анёлак мой.
Мае пачуцці да цябе, бы чыстая крыніца,
Якая б'ецца з самай глыбіні.
Каханнем да цябе дазволь мне наталіцца,
Маіх сардэчных мар не падмані.
Чароўна мая пані, любая кахана,
Замілаваны я табой адной,
Адна ты толькі для мяне жадана,
І толькі ты для сэрца супакой.