Пад зоркаю яснай нябёс пазалоты
Я вусны твае захаплённа цалую;
Згубляю дыханне з тае асалоды,
Што здольна закрýжыць галову шальную.
Пяшчотны, ласкавы, начны пацалунак,
Мне сэрца хвалюе, узрушвае душу;
Ён быццам бясцэнны нябёс падарунак,
Я марыць пра большае нават не мушу.
Аддаўшысь пачуццям, цалую твар мілай,
З вялікім каханнем, і ласкаю, шчыра.
Начны пацалунак вуснаў любімай,
Пад месяцам срэбным, што свеціць зычліва.