Распусціла дзеўка косы,
Перад святам добрым таньчыць.
Моўчкі слухаюць бярозы,
Як зязюля горка плача.
Чорны вір, рачная пена
І кароткі сон дзявочы.
У капне духмянай сена -
Час так тарапліва крочыць.
Ранкам пойдзе да касцёлу,
Грэх слязьмі ізноў пральецца.
Апусціўшы твар да долу,
А каханне не вярнецца.
Чорны вір, чароўнасць ночы
У капне духмянай сена.
І кароткі сон дзявочы
Шматбялёсай начной пены.
Растуць дзеткі, стаіць хата,
Жонка вельмі паслухмяна.
Раз у год, амаль пад свята
Цягне ад ракі духмяным.
Чорны вір, рачная пена
І кароткі сон дзявочы.
Затрымціць ад жалю цела,
Слёзы набягуць на вочы.
Сяргей Брандт, 16.03.2014