РУЖОВЫ МАЛАДЗIК

Ваша адзнака: Нет (7 галасы)

Як прагна п’е стамлёны пасля працы конь
З туманам цяжкую i смачную вадзiцу,
Так закаханая ў першы раз дзявiца
Прыцісне моцна да грудзей хлапца далонь.

I раптам памiж хмар змакрэлых i смаляных
Прагляне здзіўлена ружовы маладзiк,
А потым з выдыхам - салодкi хрыплаваты крык.
I як знайсці затым хвiлiн непагубляных.

Святая сарамлiвасць вуснаў i гарачых рук,
Распусныя жаданнi, як у сне дзявочым.
Не зразумець нiяк пра сэнс празрыстай ночы
I што каханне цераз боль не пусты гук.

Такога можа нават у жыцці не быць -
Кахаць, згарэць, не помнячы пра вечнасць.
Кароткi шлях жыцця памылак чалавечых,
Але для гэтага патрэбна толькі шчыра жыць.

Сяргей Брандт, 07.01.2014