МАРКОТНЫЯ IМГНЕННІ

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Сон з вадой кароткi -
Ты бяжыш праз дождж.
Цёмна ўздоўж дарогi,
Бляск маланак, ноч...
Ты ў светлым плаццi,
Вянок з жоўтых руж.
З сэрцам божай мацi,
Сярод здранцвелых луж.
Шлях твой непамерны
Уначы, праз дождж.
Меле млын сырое зерне,
Бляск маланак, ноч...
Па каменням мокрым
Ты бяжыш з вянком.
Змрок глядзiць у вокны,
Ценi ўслед радком.

Сяргей Брандт, 13.09.2013