Прымрояцца ўначы радкі –
Няма душы тады спакою.
Засну ад рыфмаў украдкі
І сню такія раптам мроі!
Па сіняе плыву рацэ –
Люляе позірк гладзь рачная.
Світанак рдзіцца на шчацэ,
А човен хвалі абдымаюць.
Змаўкаю аж да нематы
Ад красак лугавых павеву,
І ўсцяж прырэчныя кусты
Чаруюць салаўіным спевам.
Нязбыўнай хвіляй прамільгне
Той сон шчымліва- незвычайны
У сырадойным тумане,
Ахутаны павечнай тайнай.
22.10. 2008 -- 28.10.2009