ці пра лёс Алены (прысвячэнне)
Не закрылася я,не змагла,
Ад пачуццяў, што нас захіснулі.
Я такою шчаслівай была!
Ну а Вы...Вы мяне падманулі.
Быў яскравым увесь белы свет,
А цяпер толькі шэрыя цені.
Вы парушылі наш запавет
Неяк хутка, амаль у імгненне.
Ах, не трэба нічога казаць!
Апраўданні гучаць няўмела.
Вы не можаце шчыра кахаць.
І ў душы маёй нешта згарэла.
Вам здаецца, навошта пішу?
Ні аб чым, што было, не шкадую.
Не сумуйце, мой мілы, прашу.
Не кахаю Вас болей. Дарую.