Даўно чакаю я цябе

Яшчэ не ацэнена

Даўно чакаю я цябе,
Мой родны і адзіны ў свеце,
Калі тужліва вельмі мне
Спыняю позірк на партрэце.

Удумлівы, дасціпны твар,
Нібы ўсё яму вядома,
Глядзіць з усмешкай на мяне
Ласкава, ветліва ці засмучона.

Даўно чакаю я цябе,
Жыву яшчэ надзеяй сёння
Хаця прайшло нямала год,
I сівізна кранула скроні.

Не плачу ноччу па табе,
Ды толькі плачуць радкі вершаў
Па бацьку, і па тых, хто з ім,
Загінулі ў сорак першым.

Іншыя вершы аўтара