Я думала даўно забыла
Хлапца таго з блакітнымі вачыма,
На золку песню салаўя,
Духмяны бэз ля ручая.
Сцяжынку ў полі, ядраныя росы,
Вяночак з кветак на русявых косах...
Мне з ім не суджана ў жыцці
Адной дарогаю ісці.
Вятры шугаюць, маразы, завеі,
Ды толькі ў сэрцы недзе палымнее
Усе мінулыя гады
Каханне першае заўжды.