— Добры вечар, дзеванька, куды ідзеш?
Скажы, скажы праўданьку, дзе жывеш?
— Я жыву ля рэчанькі, ля вады,
Збудавала хатаньку з лебяды.
Дабёрнае дзерава асацец,
Прыдзі, прыдзі, Ясенька маладзец!
— Добры вечар, дзеванька, адчыні,
Сама сабе крыўданькі не чыні.
— Ой, не адчыню, Ясеньку, не адчыню,
Сама сабе крыўданькі не ўчыню.
Ой, не буду, Ясеньку, адчыняць,
Бо ты будзеш ночаньку начаваць.
— Ой, не буду, дзеванька, не буду,
Зыйдзе, зыйдзе месячык — паеду.
Зышоў, зышоў месячык і зара,
— Заставайся, дзеванька, здарава!
Ой, зарасла рэчанька травою,
Засталася дзеванька ўдавою.