-Ты пацалуй мяне,мой мілы,
Бо нешта я засумавала,-
Жанчына любага прасіла,
Пяшчоты мужавай чакала,-
Пагавары са мной,каханы
І паглядзі ў мае вочы,
Я аднаму табе аддана.
А муж не слухае,не хоча:
-Я так стаміўся на рабоце!
На працы дзень,бы тая яма,
Нічога не было ў роце!
(На каўняры-памады пляма).
У вачах жанчыны не ўбачыў
Адчай і боль ад гэтай здрады.
-Не здагадалася.-адзначыў,
Закрыўшы пляму ад памады.
-Ты атдыхні і павячэрай,
Табе прысмакі гатавала.
-Ну трэба ж так аддана верыць!
І сапраўды,мяне чакала.
Калі аднойчы ён вярнуўся,
Прыгатаваўшы апраўданні,
Ніхто яму не адгукнуўся.
Была жанчына на спатканні...
...-Дзе зноў яна?!Мне не вядома!-
Ён раўнаваў,мацней злаваўся,-
І не спяшаецца дадому!
А месяц за акном смяяўся...