- Ты дурань, боўдзіла, халера! –
Мне біла кулаком у грудзі, -
Я ўжо амаль табе паверыла!
І што цяпер са мною будзе?
- Я вырашыў, што проста жах
Далей прадоўжыць стасавацца.
Мы ж будзем у розных гарадах,
Таму нам лепей развітацца.
І год за годам, дзень за днём
Твой вобраз з думак гнаў я прэч,
Але дзівосным прамянём
Бліснула новая сустрэча.
Тулілася, як кацяня,
У прахалодзе вечаровай,
Ты тая ж, але не мая.
Як я жадаў пачаць па-новай.
А потым выпадкова, зноў
Сустрэў цябе, і нас панесла
У свет агульных нашых сноў,
Свет летуценняў, фарбаў, песняў.
Лавілі момант, як маглі,
І асалоду ад імгненняў.
Зноў разгарэліся вуглі,
Сэрца ратуючы ад цені.
Хацеў пацалаваць – не мог,
Мне не дазволіла сумленне,
Бо несці вернасць – цяжкі доўг,
Штурхнуць на здраду – не рашэнне.
- Ну вось і ўсё, бывай, бывай…
Не буду ваша шчасце рухаць.
Ды ў празрысты небакрай
Цягнік твой набірае хуткасць.
Я толькі зараз разумею,
Што сваю будучыню страціў.
Цаніць, што маем, не ўмеем,
За глупства шчасцем сваім плацім.