Прайшло даволі часу ад сустрэчы,
На выгляд Ваш забыўся я даўно.
Хоць спадзяюся: будзе яшчэ вечар,
Калі зайграе ў келішку віно.
Мы будзем мовіць пра былое,
Успомнім там старых сяброў.
І будзе сьвята мне малое.
А потым з'едзіце дамоў.
Чакае там каханы, любы,
А можа нават люлечка вісіць.
А я яшчэ ня зьведаў шлюбу,
І зьлева нешта ціхенька баліць...