Сягоньня нехта адзначае сьвята.
Якое? Адказаць дакладна не магу,
Бо дзень ужо, напэўна, пяты
Забраўся смутак у маю душу.
А міма носяць сэрцы на паштоўках
І пра каханьне пішуць дзіўны верш.
А я шукаю чай на лепшых зёлках.
Мо ад яго мне стане крыху лепш?
А хтосьці дорыць любай пацалунак,
Іграе песьню на адной струне.
Цікава, а гарэлка - той ласунак,
Што супакоіць смутак ува мне?
Сягоньня нехта адзначае сьвята...
Каханьню оды ўсе прыгожыя пяюць.
А я стаю, і цела быццам з ваты -
Усьмешку зноў пабачыў тут тваю...