Сустрэча

Яшчэ не ацэнена

Прайшло даволі часу ад сустрэчы
І выгляд Ваш забыўся я даўно.
Хоць спадзяюся: будзе яшчэ вечар,
Калі зайграе ў келішку віно.

Мы будзем мовіць пра былое,
Успомнім там старых сяброў.
І будзе сьвята мне малое.
А потым з'едзіце дамоў.

Чакае там каханы, любы,
А можа нават люлечка вісіць.
А я яшчэ ня зьведаў шлюбу,
І зьлева нешта ціхенька баліць...

Іншыя вершы аўтара