Каханьне сэрцу не пакута...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Каханьне сэрцу не пакута,
Яно цяпло душы твае;
Калі душа, што льдом закута,
У тых заковах адтае,

Калі зь яе луской спадае,
Зьмяінай скураю паўзе,
Набыты бруд, які не маеш
Пры першародстве і мальстве,

Калі душа, наўсьлед каханьню,
Па ўсіх пачуцьцях у бубны б’е,
Калі яна не сабе прагне,
А камусь пяшчоты аддае…
-20.04.17.