Ля люстэрка дзед Сямён
Тупацеў заўзята.
Хваляваўся вельмі ён,
Бо збіраўся ў сваты.
Свае вусы падкруціў,
Падміргнуў люстэрку,
У кішэню палажыў
Смачную цукерку.
Натапырыў галіфе
І начысціў боты.
Быў ён трошкі "пад шафе "
З гэтае турботы.
З-пад фуражкі чуб дастаў
І наставіў хвацка.
Потым хуценька схаваў:
"Бо будуць смяяцца"
А суседка ўжо стаіць.
"Жаніха" пільнуе,
Злосна так яму крычыць,
Не інакш,раўнуе:
"Гляньце,людцы,як бяжыць
Да сваёй кабеты!
Ад жадання аж дрыжыць
Закаханец гэты!
Не баліць яму спіна,
І не круціць ногі!"
"Прэч,старая качарга,
Адыдзі з дарогі!"-
У вусы смяецца дзед,
Марыць пра спатканне,
Хоча крыкнуць на ўвесь сет
Пра сваё каханне!