І зноў зрабіў я першы крок
Але пакуль ня ведаю куды...
У спакойны, прымірэнчы бок,
ці зноў у агонь разладу і бяды.
Канешне, веру я ў першы варыянт
Вось толькі неяк нерэальна гэта,
Таму што так ужо ня ў першы раз.
Але крылатая наперад кліча мэта.
І мэта гэтая на мару больш падобна
Таму ня ведаю я:"Што мне зь ёй рабіць?"
І выкананьне яе так неверагодна,
Што хочацца сарвацца і зноў піць...
А вось калі падумаць - зразумееш,
Што мы з табою проста - дуракі.
Не пажадалі слухаць свае думкі,
А вырашылі сціснуць кулакі...
Толькі сябры тут ведаюць усю праўду
І назіраюць ужо ня першы год
Чакаюць, калі ўсе НАМ стане ясна,
Але пакуль жыцьце наадварот.