КУПАЛIНКА

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Там, дзе Свiцязь празрыстымi хвалямi,
З цiхiм плескатам, гладзiць пясок
У ноч на святаIвана Купалы,
Мне дзяучына надзела вянок!
Васiлькii рамонкi духмяныя,
Што руплiваю звiты рукой,
Ноч i вочы дзяучыны рахманыя
Мой парушылi у сэрцы спакой!
Стан дзявочы, пакрыты хусцiнкаю,
Я, з надзеяй, пяшчотна абняу
I, да ранку, з маей Купалiнкаю,
Кветку – папараць у лесе шукау!
Цiхi бераг, легендай абвеяны,
Дзе Мiцкевiч паэмы пiсау,
Сведкай быу мне i можа паведамiць -
Як яе упершыню цалавау!
Месяц у небе, бы кветачка лотацi,
Сярод зорак – сястрыц маладзеу,
Толькi дзве нерухомыя постацi
Адлюстроувалiся у вадзе!
Але месяц схавауся за хмаркаю
I Купальскi касцер дагарэу,
Дзiва – дзеучына знiкла з заранкаю,
Больш яе я у жыццi не сустрэу…
Час ляцiць i мацней дзьме у ветразi,
Ды вяртаецца памяць мая
У ноч, на Свiцязi казачным беразе…
Можа гэта усе выдумау я?

Іншыя вершы аўтара