1
Ты стаў так неабходны ў момант той,
Калі, як кажуць, не ва ўсім фарціла -
Мой любы, запаздалы мой герой,
Мая падтрымка ва ўсім і сіла…
2
Маё натхненне і ўсмешкі мар,
Дзівосны сон ў досвіткавых мроях,
Мой сонечны праменьчык сярод хмар
З гасцінцамі пяшчоты і спакою…
3
Мой сум і летуценнае цяпло,
Дзе адзінота грэлася ўлетку...
Мой чорны кот у цемры і святло
На аркушы бяссонніцы-паэткі…