Мая ты прыгажуня,
Любоў сэрца майго
Ледзь не згубіў цябе я
Не ведаю чаго
Але прачнуўся хутка
І вогнішча раздуў
Цябе я не забуду
Як вецер бы не дуў
Цябе адну кахаю
Заўжды буду кахаць
Заўжды ў снах я бачыў
Як дзеці нашы спяць
І шмат чаго я бачу
Ў неверагодных снах
Калыску дзіцячу
І кольцы на пальцах
Мяне таксама любіш
Нічога не кажы
Я чую твае думкі
А ты адно маўчы
Мая ты прыгажуня
Ты любая краса
З палёў лугавых легкіх
Кветкі ў валасах
Мая ты чараўніца
Любае кацяня
Давай жа жыць у шчасці
Аж да канца жыцця.