падзяка

Вы мне жыццём і забыццём былі...

Яшчэ не ацэнена

Вы мне жыццём і забыццём былі,
I першым, і апошнім спадзяваннем.
За Вамі я ішоў на край зямлі
На выспу сноў, што звалася каханнем.

За Вамі йшоў, і Вы мяне вялі
Па сцежках роспачы і ўратавання,
I я не ведаў, скончыцца калі
З жаданымі пакутамі блуканне.

Я адставаў, я Вас дагнаць хацеў,
Нясмелы ў ранішніх сваіх намерах.
Рака тугі цякла, і ўсё круцеў
З агеньчыкам мальбы чаканы бераг.

Здзiўляешся: за што табе я ўдзячны...

Яшчэ не ацэнена

Здзiўляешся: за што табе я ўдзячны?
За той прасвет у зорках залатых,
Што ў цемры лесу нам дарогу значыў,
За сцежку тую, што ў кустах густых
Зблудзiла раптам п'яная, няйначай,
За востры халадок расiнак тых,
Што i цяпер бягуць па твары, коцяцца,
I выцiраць iх мне чамусь не хочацца.