прыгажосць

Прыгажэйжая за кветкі

Яшчэ не ацэнена

Няма ніводнай кветкі на зямлі,
Якая б параўналася з тваёю прыгажосцю;
Такія на зямлі яшчэ не зацвілі,
Іх ня было, не існавала ніаднойсці.

Не параўнаецца пах ружы веснавой
З тваім духмяным пахам скуры,
Не параўнаць яе са стройнасцю тваёй,
І з дзіўнай красатой тваёй натуры.

Лілея, што калышацца ў вадзе,
Нездольна твару быць твайго бялейшай.
Не знойдзеш кветкі ні адной нідзе,

Вільнянка

Ваша адзнака: Нет (9 галасы)

На літоўскай Піліма,
У слаўным зацішку,
За братэрства пілі мы
Са звонкіх кілішкаў.

I размова не ціхла,
Не моўкла,
Не гасла,
I віталася песня
Са сціплай
Сяброўкаю —
Казкай.

Сустракалі мы золак у гонкім бары, за мурамі,
Покуль шэры туман
Не залопаў над рэчкай крыламі,
I за ім наўздагон,
Тонкай дзідай працяўшы сасоннік,
Скочыў першы прамень,
Нецярплівы завоблачны коннік.

Просценькая песня

Яшчэ не ацэнена

Была Аксана пекнай,
Прыгожаю такой:
Хадзілі хлопцы ў пекла
За ёю талакой.

Скажы — разваляць хату,
Скажы — паставяць зруб.
Чарнявы, зухаваты
Быў ёй хлапчына люб.

А што ты нарабіла,
Шалёная краса!
Ля хаты на рабіне
Пасохла ўся раса.

Жыць выпала ёй з іншым —
Нядрэнным, ды не тым.
I вусны ўжо не вішні,
I косы — шэры дым.

Завяла, пастарэла,
Не хочацца старэць.