Мігцелі зоры ў цёмнай ночы...

Ваша адзнака: Нет (6 галасы)

Мігцелі зоры ў цёмнай ночы, —
Калі спаткаўся я з табой,
Твае убачыў зоры-вочы,
Пачуў я смех срабрысты твой...

I разлучыўся зноў з табою;
Ізноў адзін застаўся я.
Цябе я жду, прыйдзі вясною
Ты, зорка ясная мая!

Я жду цябе ў дзень светлы мая,
Я жду цябе ўжо доўгі час.
Мне страшна: можа, доля злая
Навекі разлучыла нас.

Ўжо сонца ясныя праменні
Даўно лунаюць над зямлёй.
Зычлівы май мне шле натхненне....
Чаму цяпер ты не са мной?

К табе, друг мілы, сэрца рвецца.
Дарогай сумнаю іду,
А думка ўдаль — к табе імкнецца:
Цябе я жду!..

Іншыя вершы аўтара