Між каханьня, між сяброўства...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Між каханьня, між сяброўства…
п. Мядзьведзевай Н.А.

Развітальнай поўнюсь тугай,
Смутак крые небакрай,
Рэжа сэрца вострым плугам,
Колам ў'ецца бы груган.

Адбалела, ды адпела,
Аднядужыла да дна,
Вапнай кіпельнай амлела
Да цябе мая душа.

Ды заручана ўслых словам,
Душ радство й крэўнасьць іх,
Між каханьня, між сяброўства
Ёсьць мяжа, дзе крочыш ты.

Ад каханьня, ад сяброўства
Ужо не збочыць, не адстаць!
Толькі йсьці ў абранстве боскім,
Каб нудзіцца, ды й кахаць!
-7.12.14.