МУЗЫ
На лясной паляне
Дзве красуюць Музы.
Янка на баяне
Грае. Яны кружаць.
Кружаць, пазіраюць
Гляне на якую –
Хлопец – першы ў краі –
Грае ў вус не дуе.
Лада-Муза з краю,
Што за дальняй вёскай,
Ў ладным сарафане,
Прыгажосці боскай.
А у Музы-Рады
Вочы васілёчкі,
Свеціцца ў іх радасць,
Пунцавеюць шчочкі,
Бо схаваць не могуць
Таямніцы вечнай –
На спатканне з любым
Іх чакае вечар.