Мы кахалі ў дваццатым стагоддзі...

Яшчэ не ацэнена

Мы кахалі ў дваццатым стагоддзі.
Нашы сэрцы для шчасця адкрытыя.
Млечны Шлях зорнай згоды знаходзілі,
А паэзію -- толькі ў малітвах.

Мы кахалі ў дваццатым стагоддзі.
І было пачуццё саладзейшае
Ад салодкае нашай свабоды.
А стагоддзе ўжо дваццаць першае.

А стагоддзе ўжо дваццаць першае.
А каханне далей занявольвае,
Праяўляецца, нібы ўпершыню,
Тайнай дотыку, дзіўнай моваю.

А стагоддзе ўжо дваццаць першае.
А каханне ніяк не намоліцца:
"Богадайная паплечніца,
Ты -- святая мая сынародзіца".