Нахлынула, як ліўні ўсіх стагоддзяў...

Яшчэ не ацэнена

Нахлынула,
як ліўні ўсіх стагоддзяў...
Як вадапады свету на мяне
Упалі ўраз...
Я месца не знаходзіў...
А днём знаходзіў,
дык губляў у сне.
I сон — як снег...
А снег у шэрых лужах
Кружыўся лёгка,
падаў і знікаў...
Яна прыйшла не цеплынёй,
а сцюжай,
Сустрэў яе,
сустрэў і пакахаў.
He пакахаў,
а захварэў раптоўна,
He захварэў,
а палыну глынуў...
Яна ўзышла у сэрцы
яснай поўняй.
А ці не горка там
ад палыну?