Я плыву да цябе, адзіная...

Яшчэ не ацэнена

Я плыву да цябе,
адзіная,
Як па нотах
плыве мелодыя.
Я плыву
па азёрнай сіні
Той запозненай лодкаю.
Ты чакай мяне,
чуеш, адзіная?
Непадкупная
ў свеце трывожным...
Дзесьці
крышаць абвалы ільдзіны...
Кожны
з рызыкай стрэцца можа...
Дзесьці дрэмлюць
ракеты у шахтах,
На падлодках
і самалётах...
Зноў
варожа даносіцца «Ахтунг!»
У слухаўках пілотаў.
На Зямлі
назапашана зброі
Для забойства
жыцця і кахання...
...Толькі
зноў на зары растануць
У бярозавых промнях
двое.