Ізноу дажджы памылі мне дарогу,
Маучыць, з рулём у абдымку, Аляксей,
Быць можа, дзён нам засталось нямнога,
А мы з табой у растанні усё часцей.
Казау табе, што цяжка, усё злавауся
Калі мы побач - і не мець сустрэч,
А сам да мора Чорнага падауся
Нібыта ад сябе самога прзч.
Уцёк сюды, каб пра цябе не помніць -
Мне дактары прызначылі спакой,
А я імкнуся кожны дзень напоуніць
Адной табою, усё адной табой.
Каханая, не злуйся, хопіць спрэчак,
Я сам сабе папрокау досыць дау,
Надыйдзе час, нас апануе стрэча
І абайму, як шчэ не абдымау.
Як год назад, зайдуся у захапленні
І вуснау не здыму з тваіх вачэй...
Няужо ніколі на адно імгненне
Не стане нам хоць крышачку лягчэй?
Нязбыуная, не трэба шкадавання,
Цябе стаміла употайкі любоу...
Гарыць над морам зорачка растання,
Патухне хутка - й загарыцца зноу.