Навальніца

Яшчэ не ацэнена

Дзяцінства, восень, вечар, навальніца.
Я безь цябе, але я не адна;
Сакрэты раскрываюць мне жыцьця,
Фон Гётэ, гром, залева й бліскавіца.

Чытае Лотта ўслых мне твой адказ,
Няўзнакі час наіўнасьці міне,
Я ціха плачу, гнеўны вецер дзьме,
Баліць мне сэрца сёньня першы раз,

І юны Вертэр мне распавядае,
Што восень міласэрная даволі;
Нашмат цяжэй вясною паміраць.

Яго, я бачу, Лотта не кахае,
Як не кахацьмеш ты мяне ніколі.
Зіма настане – мушу я трываць.