Нерашучасць

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Твае я веі перарывістым дыханнем
не адагрэў у студзеньскі мароз.
Адно шаптаў, нібыта заклінанне:
«О бог мой, чуеш, гэта усур'ёз!».
Тваю я ўсмешку лютаю завеяй
не засцярог. Зацалаваць не змог.
Абледзянела. Як і твае веі.
«І гэта усур'ёз?- спытаў мой бог.
Твая рука з ангоркавай пальчаткі
Маёй шчацэ цяпла сыпнула ўміг.
Каханая! Каб не твая «пячатка»,
Маё «ўсур'ёз» піло б апошні ўдых.
* * *
Як часта нерашучасці сімптомы
Адзіную аддаць могуць другому.