Нешта журботнае вецер пяе...

Яшчэ не ацэнена

Нешта журботнае вецер пяе
У лясах парыжэлых.
Аддам я ўсе перамогі свае
За адно паражэнне.

А ты не хочаш у палон мяне браць,
Не хочаш майго разгрому...
Сцюдзёным агнём
Рабіны гараць,
Ні цішыні,
Ні грому.