Ні я быў першы, і ні я апошні.
Шмат хлопцаў пракладалі з табой шлях.
І кожны з іх па кропельке, хоць трошкі
Пакінуў брудны сьлед у тваіх палях.
І краска запаветная сарвана,
І стоптана, затоптана ў бруд.
І ўсё крывавіць твая рана,
Як сьвежа- катаваны труп.
Салодкі мёд з цнатлівых тваіх губ
Спытаць я вельмі спадзяваўся,
Ды кратамі здаецца мне наш шлюб.
Балюча разумець, як памыляўся!
Здавалася, што Богам буду .
Ты – жрыца жэртвапрынашэньня.
І ўсё мінулае забуду
Ў час шчасцьлівага імгненьня.
Аднак турботны сёняшні мой лёс.
Самотнік я ў жывой пустыні.
Цягну той крыж, што послан мне з нябёс.
З нябёс, што над табой – сьвінцова-сініх.