Я стаміўся змагацца сам з сабой
Я хачу бачыць твае шэрыя вочы
Адчуваць пяшчотны дотык твой
Назіраць цябе побач і ў дзень і ў ночы.
Паламанае ўсё ўспрыманне сусвету
Паратунак шукаю ў летуценнях і марах
Маё шчасце звалілася да мяне ад некуль
Але сэрдца цісне, што гэта ўжо марна.
Ёсць умовы паводзін, не вырвацца з пасткі.
Панастаўленых людскім уяўленнем.
Маё сэрдца зноў ірвецца на часткі.
Выбіраючы паміж каханнем і сумленнем.