Нібыта зорачкі ўначы,
Так Вашы вочы паглядзелі.
Мой сум і боль куды падзелі?
Нібыта зорачкі ўначы,
Так Вашы вочы паглядзелі.
Таго пагляду не забыць,
Бо ён прынёс вясны залеву.
Цяпер – мая Вы каралева,
І мне маліцца і маліць,
Усе адкінуўшы сумневы.
Калі ж мы стрэнемся яшчэ
І ці пашле нам Бог спатканне?
Так нараджаецца каханне...
І ў Вашым позірку вачэй
Жыве надзея на спатканне.
Мне хтосьці скажа: “Летуцень!
Яна табе зусім не роўня”, –
Ды не забыцца мне ўсё роўна,
Як ночы ўслед прыходзіў дзень,
Такі святочны і чароўны.
Мне песціць Вашае імя
І чуць у ім прыліў італій.
О, каб жа зноў Вы завіталі
У тую казку, дзе зіма
З вясной заручаны спраўлялі.
Той міг сустрэчы берагчы
У будні буду і ў нядзелі.
Нібыта зорачкі ўначы,
Так Вашы вочы паглядзелі.