Ноч

Яшчэ не ацэнена

Прыняўшы вечаровы душ,
Ноч па аблоках,
Надзеўшы зорны капялюш
Лічыла крокі.

І шляхам млечным
Гэта ноч усё гуляла.
Чароўны вальсавы матыў
Нам напявала.

А маладзік глядзеў услед
І хваляваўся.
Ён рыхтаваў ёй камплімент
Ды...Ўстрымаўся.