Памяці С.К.
У мяне няма спакою
Ад журбы.
Пойдзем ў лес хіба з табою
Па грыбы.
Будзем ў лесе
Дзіва-дзіўнае глядзець.
Хвалявацца,
Мо прытупае мядзведзь.
Ды галінкі
І травіначкі згінаць,
Каб грыбныя
Капялюшыкі шукаць.
Вось чырвоны,
Вось ружовы сыраеж.
Ды глядзі ты,іх
Сырымі не паеш!
Ну,не злуйся,
Я жартую над табой.
Сам жа ведаеш,
Ты самы любы мой.
Пойдзе дожджык.
Сумна дубу аднаму...
Стаўлю кошык,
І цябе я абдыму.
Так скажы:"З табой мы пара
Назаўжды.
Як Сымон той і Барбара.
Не тужы!"