Нячутна сцішаная ноч
Шчаку далоняй зморанай пагладзіць
I шэрым лакам пасмачку валос кране...
Тваіх цудоўных, залатых валос!
Мяне не будзе побач, не змагу
Руку яе спакойную адвесці.
У неспакойнай цяжкай барацьбе,
Далёкая, я толькі вершы дзесьці
Магу складаць, не знаючы цябе.
Як быццам бы усё забыўшы,
Адрэзаўшы, парваўшы, разлюбіўшы
Усё, што можна разлюбіць,
Адрэзаць, адарваць, забыць.
Як быццам бы — кахаць другога,
Як быццам бы — яму аддаць,
Як быццам бы — зусім нямнога,
Як быццам — жонкай любай стаць.
Любіць пяшчотна і аддана
Яго... Яго, а не цябе!
Такога страшнага падману
Няма і не было нідзе.
Мой божа! Трэба! Знаю, трэба!
На ўсё Твая Святая Воля!
Тэк трэба. Кропка. Ўсё. Канец.
Ніколі больш. Даруй. Ніколі.