Кажаш, што ажэнішся ... Жаніся.
Я ж нічога, я ж хіба трымаю...
Быў пяшчотным, як кісель у місе,
Больш пяшчотным, як пялёстак маю.
Быў каханым. Горка. Безаглядна.
Безразважна. Слепа. Нерэальна.
Не хвалюйся, мой ты ненаглядны,
Рэагую я на ўсё яшчэ нармальна.
Бачыш: не хаджу да варажбітак,
Не тручуся, з даху не лятаю
I на фота – бледны твой адбітак –
Доўгіх шмат гадзін не пазіраю.
Дык, гаворыш, жэнішся. Шчасліва!
Супраць нічагусенькі не маю.
Я з такой нагоды буду жыва:
Я даўно чамусьці не ўміраю.