Няма ў вачах натхненьня,
І словы не вызываюць даверу.
Недзе зьнікла ўзаемаразуменьне…
Ў шчырасьць паводзін – ня веру.
Каханьне – штодзённая праца.
Разлікам пароблена вера,
Хоць, часам, бывае і здасца:
Жыцьцё – папсавана папера.
Але яго не перайначыш,
А час злятае безнадзейна,
І зоркі зіхцяць штоночы.
Дык дзе ж наша мара, дзе яна?
Мы розныя людзі з продвеку.
Кожны з сваім небасхілам,
Хацелася б быць табе мілым,
Але для цябе я – небарака аднекуль.
Сябе ты спрабуеш увесьці ў зман,
Што, быццам каханьне шчэ маеш,
Ды хутка зьнікае ўвесь той дурман,
Што на сябе напускаеш.
Чужы для цябе я, даўно ўжо чужы,
А ты для мяне – адзіна каханка.
І вось мы ізноў, як заўжды на мяжы:
Блукаем, шукаючы шчасьцьлівага ранку.