ПАХ БЭЗУ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

ПАХ БЭЗУ
Мроіцца бэзам,
Юным каханьнем,
Маем халодным,
Цёплым спатканьнем,
Вечарам зорным,
Сьпешнай сьцяжынай,
Месяцам поўным,
Сьціплай дзяўчынай,
Ласкай сустрэчы …
Гай, ціхі вечар,
Дотык нявінны,
Спеў салаўіны,
Пах бэзу, нястрымны.