З "Курніцкага зборніка"
На даліне мак, мак, да ўсё канапелькі,
Прыляцелі пташачкі да ўсё верабейкі.
Да я ж таму верабею кіем ножку перабею.
Верабейка скача, па ножачцы плача.
Ой, пайду я ў гарод і знайду я агурок:
Чы самой мне з'есці, чы малому несці?
Да ў гародзе пастарнак, салодка карэнне,
Да хто ж мяне пацалуе, вяліка спасенне.
Вяліка спасенне, грахоў адпушчэнне.
На уліцы агонь як гарыць, так гарыць,
Да дзецюкам жывот як баліць, так баліць.
На вуліцы агонь перагарывае,
У дзецюкоў жывот перабалівае.
Сярэдзіна XVIII ст.